З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася
Вольга заўважыла, што ў дысконтнай краме «Капеечка» горкі шакалад абышоўся даражэй, чым у іншых супермаркетах. Жанчына падзялілася з журналістамі сваім назіраннем, параўнаўшы цэны на шакалад «Прэзідэнт Эксклюзіў» ад «Камунаркі» ў розных гандлёвых кропках, піша Onliner.by.
30 снежня 2024 года Вольга набыла ў краме «Капеечка» тры шакаладкі па чырвонай цане 5 рублёў 75 капеек за штуку. На наступны дзень, вырашыўшы параўнаць кошты, жанчына наведала супермаркеты «Суседзі» і «Гіпа».
У першай краме шакалад з 85% какавы адсутнічаў, але кошт на аналагічны прадукт з 78% какавы складаў 4 рублі 75 капеек. У другім супермаркеце цана шакаладу была толькі на капейку вышэй — 4 рублі 76 капеек. Для поўнай карціны Вольга таксама праверыла адпускную цану на сайце вытворцы і ўпэўнілася, што яна складае 4 рублі 75 капеек.
Такім чынам, Вольга прыйшла да высновы, што заплаціла на рубель больш за кожную шакаладку. Мінчанка звяртае ўвагу на тое, што «Капеечка» пазіцыянуе сябе як крама з выгаднымі цэнамі, але чамусьці шакаладка там абышлася ёй даражэй.
Журналісты звярнуліся ў «Дабраном» па гэтай сітуацыі, але там ад каментарыяў адмовіліся і запэўнілі, што на сённяшні дзень шакалад «Прэзідэнт Эксклюзіў» каштуе 4,75 рубля.
Каментары
Хватит рекламировать это безвкусное недоразумение с пальмой и ароматизаторами, которое здесь называют шоколадом.