Мужчына ў Асіповічах прыйшоў здаваць у банк больш за 49 тысяч даляраў. Касір выявіла падазроныя купюры.
Касір банка праверыла грошы, і аказалася, што з 500 купюр 67 выклікаюць падазрэнні. Усе сумнеўныя банкноты былі наміналам 100 даляраў.
Кліент растлумачыў, што раней захоўваў зберажэнні на валютным рахунку, потым зняў іх і трымаў дома, а праз некалькі месяцаў зноў прынёс тыя ж грошы ў банк. Падазроныя купюры адправілі на экспертызу.
Як паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз, вызначана, што ўсе банкноты не маюць адносін да сапраўдных даляраў і былі выраблены з дапамогай афсетнага друку.
Следчыя ўстанавілі, што да гісторыі з падробленымі грашыма мае дачыненне 25-гадовы сын асіпаўчаніна. Ён узяў у свайго бацькі 6700 даляраў, а каб схаваць знікненне, замест сапраўдных банкнот паклаў сувенірныя грошы.
Супраць маладога чалавека завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 205 КК «Крадзеж, здзейснены ў буйным памеры».
Каментары