Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА
Паўгода таму ў двор Міністэрства замежных спраў Літвы зайшло маленькае кацяня. Цяпер Рангас стаў часткай каманды аддзела стратэгічных камунікацый і актыўна прадстаўляе Літву ў сацыяльных сетках, піша Delfi.lt
У Рангаса ўжо ёсць уласны тытул — «Каташэ» (ад слова «аташэ»). Наперадзе яго чакае кар’ерны рост, а пакуль ён дапамагае прасоўваць важныя ініцыятывы, напрыклад, збор дапамогі для жывёл Херсона.
На працы Рангас паводзіць сябе адказна, амаль не драпае мэблю і любіць бываць у кабінеце міністра. Пасля працоўнага дня ён адпраўляецца дадому з Эміліяй Кілінскайце, супрацоўніцай міністэрства, якая стала яго апекуном.
«Рангас любіць людзей і быць у цэнтры ўвагі», — кажуць у міністэрстве.
Гэты чароўны каток ужо стаў сапраўдным талісманам і адначасова сімвалам дыпламатычнага сэрвісу Літвы.
Каментары
Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/359329
Украінскі дыпламат Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі». Што? https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/359366