Грамадства

ІТ-стартап Fibery эміграваў з Беларусі

Частка супрацоўнікаў ІТ-кампаніі Fibery праз палітычную сітуацыю ў краіне была вымушаная пакінуць Беларусь.

Пра гэта ў справаздачы за май паведаміў яе заснавальнік Міхаіл Дубакоў. Сам ён выехаў на Кіпр, піша Радыё Свабода.

«Уся каманда распрацоўнікаў працавала з мінскага офіса. Але больш не працуе. Палітычная сітуацыя ў Беларусі прымушае людзей эміграваць у іншыя краіны. Цяпер 5 чалавек з нашай каманды на Кіпры, яшчэ 5 — у Польшчы».

У справаздачы айцішнік называе прычыны, якія прымусілі да радыкальнага кроку — закрыццё TUT.BY і інцыдэнт з самалётам Ryanair. Падзеі, якія сталі апошняй кропляй для многіх беларусаў у рашэнні пакінуць краіну.

«Можаце ўявіць, як складана ў такіх умовах чальцам каманды факусавацца на развіцці Fibery. Рэлакейт — складаны псіхалагічны працэс. Аднак мы павінны прайсці праз гэтыя турбулентныя часы і выжыць», — зазначыў Міхаіл Дубакоў.

Пры гэтым ён лічыць, што ў пераездзе ёсць і пазітыўныя рэчы. У прыватнасці, разумееш сутнасць аддаленай камунікацыі, праз змяншэнне сацыяльных кантактаў больш працуеш, а самае галоўнае — ва ўмовах бяспекі супрацоўнікі-эмігранты лепш факусуюцца на задачах, чым у непрадказальнай Беларусі.

ІТ-прадпрымальнік Міхаіл Дубакоў у 2004 годзе заснаваў кампанію Targetprocess, якая распрацоўвала сістэмы кіравання праектамі. Некалькі гадоў таму прыцягнуў 5 млн долараў інвестыцый ад «Зубр Капіталу» і ЕБРР. Пазалетась запусціў платформу для менеджменту праектаў Fibery.

Каментары

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?60

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Каліновец Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве13

Фіца прапанаваў Зяленскаму сустрэцца і абмеркаваць транзіт газу. Той адказаў лаканічна11

Гамяльчук сам дадаў сабе тэрмін зняволення, каб апраўдаць прагулы1

У візавым цэнтры Грэцыі па змоўчанні ўключаюць у рахунак неабавязковую паслугу1

Ва ўкраінскі палон трапіў кухар з Неапаля. У Італіі яго асудзілі за сэксуальны гвалт над 9-гадовым дзіцем2

У Расіі заявілі пра захоп украінскага радовішча літыю3

Аб'явілі «экстрэмісцкімі» «Народныя навіны Віцебска»

Пры вяртанні ў Беларусь на святы арыштавалі як мінімум 8 чалавек1

«Такога вязня няма». Цяжкахворага палітвязня катуюць у калоніі пад Віцебскам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?60

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →