Роберт Фіца, прэм’ер-міністр Славакіі, не паедзе ў Кіеў у пятніцу па запрашэнні Уладзіміра Зяленскага для абмеркавання пытання транзіту газу. Пра гэта паведаміў віцэ-спікер парламента Славакіі ў інтэрв’ю агенцтву ТАСС.
Раней Роберт Фіца звярнуўся да Уладзіміра Зяленскага, i заклікаў яго правесці перамовы па пытанні транзіту расійскага газу. Фіца прапанаваў правесці сустрэчу на тэрыторыі Славакіі, паблізу мяжы з Украінай. Адказ Зяленскага не затрымаўся.
«Ваша рашэнне спыніць транзіт газу праз Украіну ў бок Славакіі і іншых спажыўцоў наносіць велізарную шкоду самой Украіне, Славакіі і Еўрасаюзу», — заявіў у сваім звароце Роберт Фіца.
Зяленскі ў адказ на шматслоўны зварот адказаў лаканічна:
«Акей. Прыязджай у пятніцу ў Кіеў», — напісаў ён у сацсетцы Х.
Каментары