Аб'явілі «экстрэмісцкімі» канал пра беларускае кіно і кнігі Шыбекі ды Дзеружынскага
Міністэрства інфармацыі абнавіла экстрэмісцкі спіс, у які дададзеныя дзясяткі розных інфармацыйных рэсурсаў, кнігі і нават песня пра Лукашэнку.
Гэтым разам да спісу дадаліся:
- тэлеграм-каналы і чаты «Священный Белавуд» (прысвечаны беларускаму кіно), «BIEŁARUSKI ČAT»;
- інстаграм-старонкі belkrainec, intermarium_belsat, venger1991, dylevskiis, olga_zazik, kedyshkosergei, golosbelarus, bykaciarynka, fuckdictator, shalyginblr, ded_salik;
- Сайт і сацсеткі платформы Gronka;
- сайт і сацсеткі ініцыятыў «Галасы праз межы», а таксама «Народныя навіны Віцебска | Народные новости Витебска»;
- ютуб-канал «За усами»;
- песня «ИЛЬИЧ feat А.Г. Лукашенко — Дайте газу!»;
- кнігі «Нарыс гiсторыi Беларусi (1795 — 2002)» Захара Шыбекі і «Тайны белорусской истории» Вадзіма Дзеружынскага;
- старонка ў фэйсбуку «# ЖывеБеларусь!»;
- старонкі ва «Укантакце» «Litwiny», «Герои Беларуси 2020»;
- вайбер-чат «ГАИ Ельск»;
- старонкі ў Х «Правакатар», «Алесь», «Наша Маша», «Буслик has left the буслянку», «придворный советник Ушба»;
- тыкток-старонкі bessmertnii7291, belarus.prо, sciapan.garadokski, yauhenlatan, pozirk_online, а таксама тыкток-публікацыі «Лукашенко про удушение Беларуси», «Лукашенко хочет стать миллионером».
Згаданыя ў гэтым пераліку кнігі Захара Шыбекі і Вадзіма Дзеружынскага фігуравалі ў спісе з 35 забароненых да распаўсюджвання ў Беларусі друкаваных выданняў, размешчаным на сайце Мінінфарма.
Каментары