Украіне трэба 128 знішчальнікаў, каб замяніць стары авіяпарк і здабыць перавагу ў небе — Паветраныя сілы Украіны
Прэс-сакратар Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат заявіў у эфіры ўкраінскай рэдакцыі «Радыё Свабода», што цяперашнія ўкраінскія патрэбы ў вайсковых самалётах — 128 знішчальнікаў.
«Да гэтай лічбы мы і імкнемся. Зразумела, што вайна можа ўнесці свае карэктывы, але больш за 100 самалётаў сапраўды трэба, каб разгрупаваць іх на розных аэрадромах, каб яны рэагавалі на розныя выклікі і наносілі ўдары па розных цэлях. І па самалётах, і па наземных, і па тылах праціўніка, у прыватнасці», — сказаў ён.
Учора стала вядома, што Нідэрланды перададуць Украіне 42 знішчальнікі F-16, а Данія — 19.
Каментары