Жудаснае ДТЗ у Крупскім раёне: жанчыну спачатку пераехаў грузавік, а затым легкавік
Жанчына атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
Жудаснае смяротнае ДТЗ адбылося ў Крупскім раёне на 467-м км дарогі М1 Брэст — Мінск — Мяжа РФ.
У ноч на 25 ліпеня цягач DAF, які накіроўваўся ў кірунку Менска, збіў 47-гадовую жыхарку Крупскага раёна, піша БелТА.
Пасля гэтага яе адкінула на процілеглую паласу руху, дзе жанчыну пераехаў Мэрсэдэс. Пешаход памерла на месцы ад атрыманых траўмаў.
Каментары