Культура

З'явіўся ютуб-канал, на якім навучаць граць на дудзе

На Youtube з’явіўся канал Dudy By для тых, хто хоча навучыцца граць на беларускай дудзе ці ўдасканаліць сваё майстэрства. Канал запусціла аднайменная школа грання на дудзе ў Варшаве. Адзін з выкладчыкаў, Пятро Марчанка, расказаў Budzma.org пра гэты праект.

Kanal Dudy By
Канал Dudy By

Канал на Youtube Dudy By змяшчае навучальныя відэа для тых, хто хоча навучыцца граць на беларускай дудзе ці ўдасканаліць сваё майстэрства. Там ужо ёсць плэй-лісты «Тэхніка і практыка грання», «Эксплуатацыя дуды», «Тэорыя музыкі і рытм», «Вакал». Канал запусціла школа дуды ў Варшаве, якая таксама мае назву Dudy By. 

Piatro Marčanka
 Пятро Марчанка. Фота з архіва героя

Адзін з выкладчыкаў, музыка Пятро Марчанка, расказаў:

— Ідэя стварэння канала была ў тым, каб назбіраць відэакантэнту для самастойнага вывучэння грання на дудзе, зафіксаваць падыходы да навучання, якія мы ў школе сабралі за два гады. Робім відэа на розныя музычныя тэмы для тых, хто грае ці вучыцца граць на дудзе. Але плануем таксама інтэрв’ю з дударамі, не толькі беларускімі, якія былі б цікавыя шырэйшай аўдыторыі: пра шлях самога дудара, гісторыю дударства.

Дагэтуль было мала навучальных відэаматэрыялаў па беларускай дудзе. Ёсць відэаўрокі Юрася Панкевіча, але з імі трэба быць асцярожнымі тым, хто не падбірае мелодыі на слых, а глядзіць на расстаноўку пальцаў: там яна зроблена для іншай дуды, змешчана адносна палажэння, якое цяпер выкарыстоўваецца для закрытай манеры грання. Я стварыў сайт dudahero, на якім ужо падабраныя «пад пальцы» дудара мелодыі, і беларускія, і з іншых краін. Можна паглядзець, куды націскаць, каб іх сыграць.

— Ці можа зацікаўлены чалавек навучыцца граць на дудзе, проста праглядаючы відэа, не маючы настаўніка?

— Я думаю, так, асабліва калі ёсць музычны досвед з іншымі інструментамі, асабліва з флейтамі, дудкамі. Можна пачаць з відэа Юрася Панкевіча ці нашага, як надзімаць, як трымаць дуду. Ёсць асобныя відэа пра тое, як правільна дыхаць дыяфрагмай. Далей можна спрабаваць граць проста асобныя ноты роўна, а далей ужо пераходзіць да мелодый. 

Vystup udzieĺnikaŭ školy Dudy By u Muziei Voĺnaj Bielarusi ŭ Varšavie
Выступ удзельнікаў школы Dudy By у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве 11 студзеня 2025 г. Фота Людмілы Паўлоўскай

— Як далучыцца да вашых заняткаў у Варшаве?

— Мы думалі з верасня рабіць новы набор, але можна прыходзіць ужо цяпер. Займаемся ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11), у сутарэнні, па суботах і нядзелях з 12-й да 14-й гадзіны.

Агульная мэта школы — пашыраць дударскую традыцыю, каб дуды гучалі. Мы спрабуем паўтарыць, як гралі на дудзе нашы продкі. Але гэта не галоўнае, у першую чаргу мы хочам, каб дуда гучала шырэй.

Мы б хацелі, каб народная культура была для беларусаў звычайнай справай. Бо калі ты слухаеш, напрыклад, украінскую музыку, любога жанру, ад рэпу да металу, то там будуць адсылкі да народных элементаў. А ў нас не так, калі гэта не кампазіцыя ў стылі фолк.

Каментары

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →