Ежа33

Свіныя адбіўныя на грылі з вішнёвым соусам 

Калі вы думалі, што свініна і бульба — гэта выйгрышная камбінацыя, проста пакаштуйце свініну ў спалучэнні з вішняй.

Pork chops with cherry sauce
Фота: Getty Images

Для свіных адбіўных з вішнёвым соусам вам спатрэбіцца:

  • 4 свіныя адбіўныя, пажадана на костцы, таўшчынёй не менш за 2,5 см
  • 1 ст. л. здробненага свежага размарыну
  • 1 ч. л. солі, плюс яшчэ трохі для падліўкі
  • 1 ч. л. свежазмолатага чорнага перцу, плюс яшчэ трохі для падліўкі
  • 1 ч. л. дробна нацёртага часнаку
  • 3 ст. лыжкі сметанковага масла
  • 1 ст. л. здробненай цыбулі шалот
  • 1 шклянка вішань, без хвосцікаў і костачак, разрэзаных напалову
  • ½ шклянкі фруктовага чырвонага віна

 

Як гатаваць:

  1. Абсушыце адбіўныя і натрыце сумессю размарыну, солі, перцу і часнаку. Накрыйце і пакіньце марынавацца да 2 гадзін пры пакаёвай тэмпературы або на ноч у халадзільніку (у другім выпадку перад гатаваннем зноў давядзіце адбіўныя да пакаёвай тэмпературы).
  2. Нагрэйце грыль і пастаўце рашотку прыкладна за 10 см ад крыніцы цяпла. Гатуйце адбіўныя на самай гарачай частцы агню, пакуль яны добра не абсмажацца з абодвух бакоў — прыкладна па 3-4 хвіліны з кожнага боку. Потым пасуньце іх у больш прахалодную частку грыля, накрыйце вечкам і смажце да гатоўнасці — ад 1 да 10 хвілін у залежнасці ад сілы агню і таўшчыні адбіўных. Свініна гатовая, калі яна становіцца цвёрдай навобмацак, яе сок злёгку ружавее, а мяса становіцца ружовым у цэнтры, ці калі тэрмометр з імгненным счытваннем паказвае 135 градусаў у самай тоўстай частцы адбіўной. Потым перакладзіце адбіўныя на талерку, няшчыльна накрыйце алюмініевай фольгай і пакіньце на некаторы час, пакуль гатуеце соус.
  3. Пакладзіце 1 сталовую лыжку сметанковага масла ў патэльню на сярэдні агонь. Калі спадзе пена, дадайце цыбулю-шалот і гатуйце да мяккасці, 2-3 хвіліны. Дадайце вішню, віно; варыце, перыядычна памешваючы, пакуль вадкасць не ператворыцца ў густы сіроп, 5-6 хвілін. Дадавайце яшчэ 2 сталовыя лыжкі масла патроху, пакуль яно не змяшаецца з падліўкай. Запраўце соллю і перцам. Паліце адбіўныя соусам і падавайце.

 

Больш рэцэптаў:

Грыль — гэта не толькі абвугленыя каўбаскі. Падборка небанальных рэцэптаў

Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму

Рэцэпт на выходныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Каментары3

  • Травень
    01.07.2023
    Гэта ж чыясьці плоць!
  • Жвір
    01.07.2023
    О!
  • рох-рох
    01.07.2023
    абражае рэлігійныя веганскія пачуцці?)

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС26

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка2

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля31

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →