За два дні падаражанне склала 10 капеек.
На таргах у Мінску 13 жніўня даляр падаражэў на 5,93 капейкі да 3,2269 беларускага рубля.
Учора даляр падаражэў на 4,29 капейкі. Такім чынам за два дні амерыканская валюта вырасла на 10,2 капейкі.
У пачатку года даляр каштаваў 3,1775, максімальна ў сярэдзіне красавіка — 3,2809, а ў мінулы аўторак апускаўся да 3,0919 (гэта быў мінімум з пачатку года)
Еўра сёння вырас на 6,68 капейкі да 3,5052 (учора еўра вырас на 2,92 капейкі).
Расійскі рубель сёння знізіўся на 6,38 капейкі да 3,4982 за 100 адзінак.
Кітайскі юань вырас сёння на 8,09 капейкі да 4,5126 за 10 адзінак.
Каментары