Грамадства

Лукашэнка падпісаў указ аб рамеснай дзейнасці. Што ў ім?

Аляксандр Лукашэнка 21 жніўня падпісаў Указ № 328 «Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці». Ураду даручана да 1 верасня вызначыць пералік відаў рамеснай дзейнасці.

З 1 кастрычніка рэгістрацыя фізічных асоб у якасці рамеснікаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з дадзеным пералікам.

У гэты пералік, у прыватнасці, плануецца ўключыць кавальскую справу, мастацкую апрацоўку і роспіс вырабаў з дрэва, каменя, керамікі, выраб пражы, а таксама асобныя традыцыйныя нацыянальныя віды рамёстваў.

Адначасова ў мэтах адраджэння ўнікальных рамёстваў мясцовыя органы ўлады надзелены правам вызначаць дадатковыя віды такой дзейнасці на сваёй тэрыторыі.

У залежнасці ад рэжыму падаткаабкладання ажыццяўленне рамеснай дзейнасці будзе магчыма пры выплаце падатку на прафесійны даход альбо рамеснага збору.

Да падставаў для прыняцця мясцовымі органамі рашэння аб выплаце фізічнай асобай рамеснага збору ўказам аднесены наяўнасць статусу народнага майстра, членства ў Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці, праца на пасадзе майстра народных промыслаў (рамёстваў), атрыманне пенсіі па ўзросце або за выслугу гадоў, інваліднасць I або II групы, пражыванне ў маланаселеным пункце (да 50 чалавек).

Ва ўказе таксама вызначаны парадак пачатку ажыццяўлення рамеснай дзейнасці.

Для гэтага спатрэбіцца атрымаць паведамленне праз мабільны дадатак «Падатак на прафесійны даход» пры выплаце такога падатку ці адміністрацыйнае рашэнне мясцовых органаў улады пры выплаце рамеснага збору.

Дакумент забараняе выкарыстоўваць у рамеснай дзейнасці прамысловыя машыны і абсталяванне. Рамеснікам можна прадаваць вырабы на арандаваных плошчах у гандлёвых і іншых аб'ектах, гандлёвых цэнтрах, у інтэрнэце, а таксама праз юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў па грамадзянска-прававых дагаворах.

Каментары

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →