Папера, чамаданы, падгузнікі… Урад пашырыў пералік тавараў, забароненых да ўвозу ў Беларусь з «недружалюбных краін»
Выдадзена адпаведная пастанова, якую падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Яна пачне дзейнічаць з 15 кастрычніка, паведамляе прэс-служба ўрада.
Згодна з гэтай пастановай, пералік забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тавараў, якія паходзяць з «недружалюбных краін», дапоўнены наступнымі пазіцыямі:
- поліэтылен высокага ціску,
- шынная прадукцыя,
- пліты OSB,
- фанера,
- сталярныя і цяслярныя вырабы,
- папера і санітарна-гігіенічныя вырабы,
- папера і кардон, у тым ліку гафрыраваныя,
- рыззё,
- шкловалакно, уключаючы шклавату.
Таксама асобна забаронена ўвозіць і рэалізоўваць на тэрыторыі Беларусі наступныя тавары, якія паходзяць з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі:
- сумкі і чамаданы,
- шпалеры,
- плітка керамічная,
- санітарна-тэхнічныя вырабы,
- халадзільнікі, маразільнікі і іншае халадзільнае або маразільнае абсталяванне,
- пральныя машыны,
- падгузнікі і пялюшкі.
Падпісаная пастанова прэзентуецца як мера ў адказ на прынятыя Еўрапейскім Саюзам пастановы аб пашырэнні з 1 ліпеня 2024 года санкцый у дачыненні да Рэспублікі Беларусь.
Каментары