З апоўначы 23 верасня браніраванне часу ўезду ў зону чакання на дзяржаўнай мяжы Беларусі будзе спыненае.
Гэта змяненне ў функцыянаванне зон чакання, уладкаваных на мяжы для аўтамабілістаў і перавозчыкаў, замацавана пастановай Саўміна.
Пры гэтым калі раней можна было знаходзіцца ва ўладкаванай зоне чакання бясплатна, то цяпер пры ўездзе ў яе транспартнага сродку трэба аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі.
Кіроўца або ўласнік аўтамабіля можа ўнесці аплату праз Інтэрнэт: 1 базавую велічыню (32 рублі) — за грузавік або аўтобус; 0,3 базавай (9,6 рубля) — за легкавы аўтамабіль, матацыкл, мапед.
Уезд у зону чакання арганізаваны па жывой чарзе.
Каментары